#немойпрезидент, #немойпрэзідэнт
#уходи, #сыходзь
Саша3%, ты не мой так званы «прэзідэнт». Сыходзь! Бяжы!
Ганьба табе за ўсе злачынства якія ты зрабіў нашай краіне і людзям.
Людзі, беларусы, грамадзяне, сябры, настаўнікі, міліцыянты, дактары, афіцэры, сяляне, працаўнікі прадпремстваў, салдаты, кіраўнікі - звяртаюся да усіх Вас:
Гэты мрак скончыцца, сення ці заўтра але гэта відавочна скончыцца. І вось тады кожны з нас павінен будзе зразумець: “Хто я?” Кожны з нас праз нейкі час пасадзіць сабе ўнука на калені, але нехта будзе сядзець амаль што моўчкі, таму што сорамна будзе распавядаць пра свае жыцце, таму что быў катам, ці выконваў злачынныя загады, ці быў рупарам прапаганды, ці проста быў маўкліва згодным і тым самым пакрываў злачынста якія адбываліся ў краіне… І ўнучак спытае: дзеду, а што значыць “ганьба”? Чаму на цябе так людзі ў краме гаварылі?
І будуць тыя, каму зусім не сорамна будзе ісці па вуліцы, глядзець людзям у вочы і ўслед людзі будуць гаварыць: “Годны сын беларускай зямлі!”
Хто ты? З кім ты?